Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва сёлета адмовіла 309 беларусам у выдачы дазволу на жыхарства з прычыны «пагроз бясьпецы»


Дырэктарка дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце
Дырэктарка дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы Эвеліна Гудзінскайце

Сярод тых, хто атрымаў адмову ў ДНЖ, ёсьць і беларусы, якія даўно жывуць у Літве, расказала агенцтву Delfi кіраўніца літоўскай міграцыйнай службы Эвеліна Гудзінскайце.

Па словах чыноўніцы, колькасьць адмоваў у выдачы дазволу на жыхарства рэзка вырасла за апошні год, пасьля ўвядзеньня адмысловай анкеты пра стаўленьне да вайны Расеі супраць Украіны. Кожны месяц некалькі дзясяткаў чалавек у анкеце пішуць, што падтрымліваюць Расею і яе матывы.

Так, Эвеліна Гудзінскайце расказала Delfi, што з прычыны «пагроз бясьпецы» сёлета 309 беларусаў і 38 расейцаў не атрымалі дазволу на жыхарства ў Літве.

«Былі і такія, якім дазвол на жыхарства ня выдалі зь іншых прычынаў, але большая частка іншаземцаў усё ж не атрымала яго з прычыны пагрозы бясьпецы», — сказала кіраўніца літоўскай міграцыйнай службы. — У гэты лік уваходзяць і тыя беларусы і расейцы, якія даўно жывуць у Літве і павінны былі падоўжыць дазвол на жыхарства.

Летась, у першы год вайны, у дазволе на жыхарства ў Літве адмовілі 163 грамадзянам розных краін з розных прычынаў (зь іх усяго 32 праз пагрозу бясьпецы).

«Рост значны», — падкрэсьліла Гудзінскайце.

Па яе словах, нягледзячы на тое, што пазыцыя Літвы ў адносінах да вайны недвухсэнсоўная і добра вядомая, кожны месяц некалькі дзясяткаў чалавек у анкеце паказваюць, што падтрымліваюць Расею і яе матывы.

«Гэта зьдзіўляе. Людзі вераць таму, што гавораць беларускі і расейскі рэжымы, глядзяць і слухаюць прапаганду, жывуць у тым сьвеце», — сказала дырэктарка дэпартамэнту міграцыі пры МУС Літвы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG