Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы будуць судзіць беларуса за перавозку мігрантаў, яму пагражае да 8 гадоў зьняволеньня


Польска-беларская мяжа
Польска-беларская мяжа

Затрыманага зьмясьцілі ў СІЗА на 3 месяцы да суду.

46-гадовага грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць у дапамозе нелегальнаму перасячэньню мяжы сама меней траім грамадзянам Сырыі. Яму выставілі абвінавачаньне ў арганізацыі нелегальнай міграцыі, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.

Беларуса і нерэгулярных мігрантаў затрымалі польскія памежнікі летась у кастрычніку, калі яны накіроўваліся ад мяжы ў бок Нямеччыны.

Таксама затрымалі кіроўцу аўтамабіля, які вёз сырыйцаў па ўказаньні беларуса.

Нерэгулярных мігрантаў пакаралі 6 месяцамі зьняволеньня з адтэрміноўкай, а грамадзіна Беларусі арыштавалі да суду на тры месяцы. Дома ў яго таксама знайшлі тры мабільныя тэлефоны і чатыры SIM-карты, якія сталі доказамі ў справе.
Калі мужчыну прызнаюць вінаватым, яму пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў зьняволеньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG