Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зноў зьявіўся на публіцы, гэтым разам ён размаўляў з расейскім губэрнатарам. ФОТА і ВІДЭА


Аляксандр Лукашэнка. Менск, 16 траўня 2023
Аляксандр Лукашэнка. Менск, 16 траўня 2023

Аляксандар Лукашэнка 16 траўня сустрэўся з губэрнатарам Уладзімірскай вобласьці, паведаміла ягона прэс-служба.

З сустрэчы з кіраўніком Ўладзімірскай вобласьці Расеі Аляксандрам Аўдзеевым прэсавая служба Лукашэнкі апублікавала фота і відэа.

На відэа відаць, што ў Лукашэнкі па-ранейшаму забінтаваная рука.

Аляксандар Лукашэнка сустракаецца з кіраўніком Ўладзімірскай вобласьці Расеі Аляксандрам Аўдзеевым. Менск, 16 траўня
Аляксандар Лукашэнка сустракаецца з кіраўніком Ўладзімірскай вобласьці Расеі Аляксандрам Аўдзеевым. Менск, 16 траўня

15 траўня афіцыйныя крыніцы ўпершыню апублікавалі фота і відэа з Лукашэнкам пасьля яго доўгай адсутнасьці. На здымках і відэа ён наведвае цэнтральны камандны пункт Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Зь відэа чуваць, што Лукашэнка гаворыць моцна асіплым голасам.

Лукашэнка выглядаў хворым падчас параду ў Маскве 9 траўня, там ён ня змог прайсьці некалькі соцень мэтраў да Магілы невядомага салдата, яго давезьлі на электракары.

Пазьней у той жа дзень у Менску ён прысутнічаў на цырымоніі, прысьвечанай Дню Перамогі, але прамову на ўрачыстасьці зачытаў міністар абароны Віктар Хрэнін.

Пасьля гэтага Лукашэнка не зьяўляўся на публіцы, дзяржаўныя СМІ не паказвалі яго. 14 траўня, на афіцыйны Дзень дзяржаўных сьцяга, герба і гімна, ягоную прамову зачытаў прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка.

СМІ і сацыяльныя сеткі актыўна абмяркоўвалі стан здароўя Лукашэнкі, а таксама палітычныя пэрспэктывы Беларусі ў выпадку яго сыходу з палітычнай арэны і з жыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG