Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы павялічаць дапамогу на дзіця амаль да 200 даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дапамога вырасьце з 500 да 800 злотых (са 120 да 193 даляраў).

Кіроўная партыя «Права і справядлівасьць» перад сёлетнімі парлямэнцкімі выбарамі паабяцала бясплатныя лекі для дзяцей да 18 і для жыхароў краіны, старэйшых за 65 гадоў.

Міністар сям’і і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малонг пазытыўна ацэньвае падвышэньне дапамогі ў межах урадавай праграмы «Сям’я 500+». У эфіры TVP Info міністарка падкрэсьліла, што правілы выплаты гэтай дапамогі зьмяняцца ня будуць, інфармуе «Польскае радыё».

«7 мільёнаў дзяцей штомесяц атрымліваюць дапамогу ў 500 злотых. З 1 студзеня яны будуць атрымліваць 800 злотых. Яна будзе мяняцца, і гэтая падтрымка будзе яшчэ большай».

Міністарка нагадала, што заяўкі на дапамогу можна падаць у электронным выглядзе ды празь інтэрнэт-банкінг.

Правакансэрватыўная «Права і справядлівасьць» правяла ў выходныя ў Варшаве перадвыбарчы пленум. Апроч павелічэньня дапамогі на дзіця і бясплатных лекаў для асобных груп насельніцтва, партыя абяцае таксама адмену аплаты за карыстаньне хуткаснымі аўтамагістралямі.

Супернікамі «ПіС» на выбарах будзе партыя «Грамадзянская плятформа», якая трымаецца больш левых поглядаў і крытыкуе праклерыкальныя захады «ПіС», выступае супраць забароны абортаў і вылучаецца большай прыхільнасьцю агульнай палітыцы Эўрапейскага Зьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG