Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сейме Літвы абмеркавалі, ці застаецца Беларусь незалежнай дзяржавай


Лога дыскусіі «Разумець Беларусь»
Лога дыскусіі «Разумець Беларусь»

У Вільні прайшла дыскусія «Разумець Беларусь». Сярод удзельнікаў былі сем сяброў дэлегацыі Эўрапарлямэнту для сувязяў зь Беларусьсю, а таксама дэпутаты Літоўскага Сейму, беларускія дэмакратычныя палітыкі, экспэрты.

Адкрылі канфэрэнцыі «Разумець Беларусь» дарадца ў міжпарлямэнцкай супрацы офісу Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька, літоўскі палітык, кіраўнік дэлегацыі Эўрапарлямэнту для сувязяў зь Беларусьсю Юозас Олекас і дэпутат Літоўскага Сейму Томас Тамілінас, намесьнік старшыні групы «За дэмакратычную Беларусь». Арганізавалі канфэрэнцыю Цэнтар «Эўрапейскі выбар» разам з групамі для сувязях зь Беларусьсю ў Сейме Літвы і Эўрапарлямэнце.

У дыскусіі прынялі ўдзел лідэры беларускіх палітычных партыяў і грамадзкай арганізўацый, экспэрты, прадстаўнікі офісу Сьвятланы Ціханоўскай і Аб’яднагага пераходнага кабінэту. Прысутнічалі дыпляматы.

Мадэравалі дыскусіі палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі і сябра грамадзкай канстытуцыйнай камісіі Валер Журакоўскі.

Дыскусія „Разумець Беларусь“ у Сейме Літвы
Дыскусія „Разумець Беларусь“ у Сейме Літвы

Дыскусія падзялілася на дзьве панэлі:

  • Ці зьяўляецца Беларусь незалежнай дзяржавай?
  • Што рабіць у кантэксьце сытуацыі з палітвязьнямі ў Беларусі?

Дэпутат Томас Тамілінас заявіў, што эўрапейская дэмакратычная рэвалюцыя ў Беларусі ўжо адбылася:

«Праблема толькі з элітамі, але грамадзтва вызначылася ясна, куды пойдзе краіна».

Удзельнікі дыскусіі падкрэсьлівалі, што Лукашэнка паступова здае Расеі фактычныя прыкметы незалежнасьці краіны, напрыклад падатковую сыстэму, але важнае стаўленьне беларускага грамадзтва да незалежнасьці Беларусі як да каштоўнасьці і трэба рабіць усё, каб захаваць сувэрэнітэт краіны, сказаў Свабодзе ўдзельнік сустрэчы Анатоль Лябедзька.

Аб патрэбе агульных намаганьняў беларускіх палітыкаў, праваабаронцаў і міжнароднай супольнасьці гаварыла прадстаўніца ў сацыяльных пытаньнях Аб’яднанага пераходнага кабінэту Вольга Гарбунова, актывісты праваабарончых арганізацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG