Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі зьнізіліся на 12%


Амэрыканскія даляры і беларускія рублі. Ілюстрацыйны здымак
Амэрыканскія даляры і беларускія рублі. Ілюстрацыйны здымак

У першым квартале замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 3 млрд даляраў, што на 11,76% менш, чым годам раней (3,4 млрд), сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Асноўнымі інвэстарамі былі рэзыдэнты Расеі — 44,8% ад усяго аб’ёму ўсіх укладаньняў (годам раней — 37,7%), Кіпра — 28,8% (22,9%), Нідэрляндаў — 3,8% (8%), піша BPN.

Прамыя замежныя інвэстыцыі склалі 2,6 млрд даляраў (-13,3%; 3 млрд).

У сваю чаргу Беларусь інвэставала за мяжу 1,9 млрд даляраў (18,8%; 1,6 млрд), у асноўным у Расею — 92,2% (81,9%).

У 2022 годзе, паводле зьвестак Белстата, замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 7 млрд даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG