Старажытная традыцыя вадзіць карагоды на Юр’я не спынялася ў гэтай вёсцы нават у часы Другой сусьветнай вайны і працягваецца да нашага часу.
Паводле Міністэрства культуры Беларусі, захавальніцай абраду зьяўляецца жыхарка Пагосту Кацярына Аляксееўна Панчэня.
Вясеньні абрад ураджаю зьяўляецца адным з цэнтральных сьвятаў беларускага народнага календара.
У сьпіс сусьветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO унесеныя пяць беларускіх традыцый і абрадаў:
- Беларускае саломапляценьне (2022)
- Абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці (2019),
- Сьвяточны калядны абрад «Калядныя цары» ў мястэчку Семежаве Капыльскага раёну Менскай вобласьці (2009),
- Сьвяткаваньне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у мястэчку Будслаў Мядзельскага раёну Менскай вобласьці (2017),
- «Культура ляснога бортніцтва» Беларусі і Польшчы (2020).