Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Варшавы забралі будынак школы пры пасольстве РФ у Польшчы


Пратэст у Варшаве супраць вайны Расеі супраць Украіны
Пратэст у Варшаве супраць вайны Расеі супраць Украіны

Улады сталіцы Польшчы канфіскавалі на карысьць дзяржавы будынак, у якім разьмяшчалася школа пры расейскай амбасадзе ў Варшаве. Раніцай у суботу, 29 красавіка, прадстаўнікі мэрыі Варшавы і паліцыянты прыехалі да будынка, каб правесьці вопіс маёмасьці.

Супрацоўнікам расейскай установы загадалі пакінуць будынак да вечара 29 красавіка.

Дзяржаўнае агенцтва «РІА Навіны» апублікавала відэа, як супрацоўнікі расейскага пасольства грузяць рэчы пад марш «Разьвітаньне славянкі». Па словах амбасадара Расеі ў Польшчы Сяргея Андрэева, школа працягне працу ў іншым памяшканьні дыпляматычнай місіі.

Прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава назвала дзеяньні польскіх улад «захопам» школы і назвала іх парушэньнем Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах. Яна заявіла, што рушыць усьлед «жорсткая рэакцыя» Масквы. Намесьнік старшыні Савета бясьпекі Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў разарваць дыпляматычныя адносіны з Польшчай.

Па словах прадстаўніка МЗС Польшчы, будынак быў незаконна арандаваны расейскімі ўладамі. Яшчэ ў сакавіку 2022 года, неўзабаве пасьля расейскага шырокамаштабнага ўварваньня ва Украіну, міністэрства замежных спраў Польшчы ініцыявала працэс адабраньня двух аб’ектаў нерухомасьці ў Варшаве, якія знаходзяцца ў валоданьні Расеі, якія не выкарыстоўваліся ў дыпляматычных і консульскіх мэтах. Размова ў тым ліку ішла і аб будынку школы пры пасольстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG