Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Масквой упаў бесьпілётнік з 17 кіляграмамі выбухоўкі


Бесьпілётнік. Ілюстрацыйнае фота
Бесьпілётнік. Ілюстрацыйнае фота

У Маскоўскай вобласьці, недалёка ад Нагінска, знайшлі дрон, начынены выбухоўкай. Аб гэтым паведаміла агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах.

Паводле тэлеграм-каналаў Baza і Shot, дрон знайшла ў лесе прыкладна за 300 мэтраў ад свайго дома жыхарка садовага таварыства «Зара», разьмешчанага непадалёк ад Нагінска. Яна вырашыла, што гэта «чыясьці цацка» і скінула фотаздымкі дрона ў чат садовага таварыства, і праз дзьве гадзіны адзін з удзельнікаў чату патэлефанаваў у паліцыю.

У тэлеграм-каналах сьцьвярджаюць, што гаворка ідзе пра бесьпілётнік UJ-22 Airborn украінскай вытворчасьці. Унутры знаходзілася 30 брыкетаў масай па 570 грамаў з выбуховым рэчывам С-4 — усяго 17 кіляграмаў выбухоўкі. Далёкасьць палёту такога дрона складае да 800 кілямэтраў.

Паводле адной вэрсіі, ён мог зачапіцца за дрэвы і ўпасьці. Па іншай вэрсіі, у бесьпілётніка скончылася паліва. Адкуль быў запушчаны робат, невядома. Украінскі бок інцыдэнту не камэнтаваў.

Падобны бесьпілётнік знайшлі 28 лютага недалёка ад газавай кампрэсарнай станцыі «Газпрома» ў Каломенскім раёне Падмаскоўя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG