Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адзін дзень памерлі два дэпутаты Дзяржаўнай думы Расеі. Адзін зь іх быў сярод найбагацейшых людзей РФ


Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Мікалай Барцоў
Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Мікалай Барцоў

У нядзелю, 23 красавіка, стала вядома пра сьмерць двух дэпутатаў Дзяржаўнай думы Расеі. Абодва прадстаўлялі «Адзіную Расію».

Раніцай у нядзелю зьявілася паведамленьне пра сьмерць 77-гадовага дэпутата зь Ліпецкай вобласьці Мікалая Барцова. Пра гэта паведаміў кіраўнік Ліпецкай вобласьці Ігар Артамонаў. Прычыны сьмерці не называюцца.

Барцоў быў дэпутатам амаль 20 гадоў, працаваў у пяці скліканьнях Думы. Выданьне «Медуза» адзначае, што ён уваходзіў у сьпіс найбагацейшых расейцаў паводле вэрсіі Forbes. Барцоў, як і пераважная большасьць дэпутатаў Думы, знаходзіўся пад санкцыямі ЗША і іншых заходніх краін у сувязі з расейскім ўварваньнем ва Ўкраіну.

У другой палове дня стала вядома пра сьмерць яшчэ аднаго дэпутата Дзяржаўнай думы — Джашарбека Узьдзёнава. Ён прадстаўляў Карачаева-Чаркесію, быў дэпутатам з верасьня 2021 году. Яму было 56 гадоў. Пра яго сьмерць «пасьля цяжкай і працяглай хваробы» паведаміў кіраўнік фракцыі «Единая Россия» ў Думе Ўладзімір Васільеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG