Лінкі ўнівэрсальнага доступу

BILD: несупадзеньні ў зьнешнасьці Пуціна пацьвярджаюць вэрсію пра двайнікоў


Уладзімір Пуцін у Сочы, 2015 год.
Уладзімір Пуцін у Сочы, 2015 год.

Журналіст нямецкага выданьня BILD Пітэр Цідэ піша, што апошнім часам ходзіць усё больш чутак аб тым, што ўлады РФ выкарыстоўваюць двайнікоў Уладзіміра Пуціна.

Афіцыйна прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў абвяргае гэтую інфармацыю. Але адрозьненьні ў зьнешнасьці прэзыдэнта РФ у розных абставінах кідаюцца ў вочы. Цідэ падсумоўвае асноўныя непадабенствы ў выявах Пуціна:

  • падбародзьдзе: то выступае, то скошанае
  • вусны: то вузкія, то надзьмутыя
  • нос: то выпуклы, то кірпаты
  • павекі: то зь мяшкамі, то без
  • вушы: розныя мочкі; зморшчыны ля казелка часам ёсьць, а часам няма; адлегласьць паміж вачыма і вушамі адрозьніваецца
  • рост: раней Пуцін (рост 170 см) зьяўляўся ў спэцыяльных чаравіках са схаваным абцасам. Цяпер у яго часам бачны звычайны абцас

Журналіст адзначае, што «арыгінальны Пуцін» дакладна зьяўляўся на сустрэчы з Сі Цзіньпінам і адчытваў чыноўнікаў у Крамлі. А адрозны ад яго нехта быў на сустрэчы са студэнтамі ў МДУ, на пахаваньні экс-кіраўніка Башкірыі, у Марыупалі і ў Херсонскай вобласьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG