Ці адрозьнівае Літва беларусаў ад расейцаў. Віціс Юрконіс тлумачыць пазыцыю Вільні
Сэйм Літвы пераадолеў вета прэзыдэнта на закон аб абмежаваньнях адносна беларусаў і расейцаў. Якія абмежаваньні для беларусаў захаваліся ў законе? Ці можа прэзыдэнт Наўседа ізноў накласьці на яго вета? На пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс.