Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі заблякавала сайт зь беларускімі аўдыёкнігамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Карыстальнікі audiobooks.by у Беларусі бачаць ня сайт, а апавяшчэньне: «Доступ да рэсурсу абмежаваны дзеля выкананьня рашэньня Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

На рэсурсе можна знайсьці аўдыёкніжкі сучасных аўтараў, а таксама клясыку і дзіцячыя творы ў аўдыёфармаце.

Зайсьці на сайт цяпер можна толькі з-за мяжы або праз VPN.

Па словах аднаго з адміністратараў, ніякіх папераджальных лістоў ад уладаў яны не атрымлівалі. Блякаваць іх пачалі на мінулым тыдні.

Audiobooks.by — навігатар у аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. На сайце нельга паслухаць самі кнігі, аднак ёсьць база спасылак на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць ці купіць.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG