Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы наклаў вэта на закон аб абмежавальных захадах адносна грамадзян Беларусі і Расеі


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, архіўнае фота, 23 красавіка 2020
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, архіўнае фота, 23 красавіка 2020

Парлямэнт Літвы разгледзіць яго паўторна.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа падпісаў указ, паводле якога на ўхвалены парлямэнтам закон аб абмежаваньнях для грамадзян Беларусі і Расеі накладзена вэта.

Як адзначаецца на афіцыйныйм сайце прэзыдэнта Літвы, Гітанас Наўседа падтрымлівае мэту ўхваленьня закону аб прымяненьні абмежавальных захадаў да грамадзян Расеі і Беларусі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй гэтых дзяржаў супраць Украіны, але адзначае, што няма падстаў для рознага прававога рэгуляваньня для грамадзян дзьвюх краін, і прапануе прымяніць аднолькавыя абмежавальныя захады да грамадзян абедзьвюх дзяржаў.

4 красавіка Сэйм Літвы ў другім чытаньні прыняў закон аб абмежавальных мерах адносна грамадзян Беларусі і Расеі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны. Большасьць абмежавальных мер для беларусаў у параўнаньні зь першым чытаньнем сталі мякчэйшымі.

Да прыняцьця закону паведамлялася, што Наўседа можа накласьці на яго вэта, калі абмежаваньні супраць беларусаў і расейцаў будуць няроўнымі. Калі дакумэнт быў ухвалены, стала вядома, што літоўскі прэзыдэнт мае намер прынамсі прааналізаваць прапісаныя ў ім абмежаваньні.

На сустрэчы 5 красавіка Ціханоўская і кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце дамовіліся сфармаваць рабочую групу, якая будзе разглядаць практычныя пытаньні, зьвязаныя з жыцьцём беларусаў у Літве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG