Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзе дзень!» Ганна Шаркунова запісала песьню на словы палітвязьня Максіма Знака


Ганна Шаркунова. Архіўнае фота.
Ганна Шаркунова. Архіўнае фота.

Беларуская спявачка Ганна Шаркунова, якая ў 2020 годзе падтрымала пратэсны рух і зараз жыве за мяжой, запісала песьню на словы палітвязьня адваката Максіма Знака.

Пра гэта сьпявачка паведаміла ў сацсетках.

«Два гады таму ў стужцы ФБ я ўбачыла ліст Максіма Знака з турмы. Там ён прасіў каго-небудзь з музыкантаў скласьцi мэлёдыю на яго вершы. У тую ж хвіліну яна і загучала ў маёй галаве», — напісала Ганна Шаркунова.

З таго часу, дадала яна, «прайшло шмат падзей, але ўсе гэтыя месяцы я насіла гэту мэлёдыю ўнутры, сьпявала яе.... і ведала, што абавязкова зраблю з яе песьню».

«Тэма дзяцей баліць мне асабліва. Дзяцей, якія чакаюць бацькоў з турмаў... Тысяч і тысяч дзяцей, змушаных пакінуць Радзіму разам з бацькамі — у невядомасьць.... Цэлае пакаленьне дзяцей, якіх Беларусь можа страціць... або ўжо страціла назаўжды... — адзначыла сьпявачка. — Але мы будзем працягваць кахаць і радавацца, мы будзем убіраць у сябе ўсё лепшае з гэтага вялізнага і яскравага сьвету. Мы будзем працягваць жыць для нашых дзяцей!.. І абавязкова захаваем у іх сэрцы часьцінку Беларусі... Каб аднойчы вярнуцца разам з імі дадому.

Гэта дарога можа быць доўгай і цяжкай. Яна можа заняць усё жыцьцё. Але вельмі хочацца сустракаць па дарозе добрыя Знакі. Знакі надзеі, што ўсё абавязкова будзе добра».

Песьня называецца «Знакі».

Колькі незнаёмых

І неверагодных

Сёлета ўбачыў упершыню...

Новых маіх родных

Некалькі мільёнаў...

Сёлета я знайшоў сваю сям’ю...

Станавіся побач і сьпявай, каб пачуў

Неверагодны край.

Позіркам сустрэцца

І адчуць, як сэрца

Абдымае сонечны прамень.

Проста быць сабою,

Проста жыць з любоўю,

Проста быць і ведаць:

Будзе дзень!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG