Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарадца прэзыдэнта Літвы пра ядзерную зброю ў Беларусі: Нельга выключаць, што яна можа быць выкарыстаная


Расейскі ракетны комплекс «Іскандэр», здольны несьці тактычныя ядзерныя зарады. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі ракетны комплекс «Іскандэр», здольны несьці тактычныя ядзерныя зарады. Ілюстрацыйнае фота

Галоўны дарадца прэзыдэнта Літвы па пытаньнях зьнешняй палітыкі Аста Скайсгірыце, гаворачы пра рэалістычнасьць прымяненьня Расеяй ядзернай зброі ў будучым, адзначыла, што гэта магчыма.

«Такая зброя ўжо выкарыстоўвалася ў Другой сусьветнай вайне, і, у тэорыі, нельга выключаць, што яна можа быць выкарыстана зноў. Зноў жа, маючы гэта на ўвазе, неабходна зрабіць усё, каб гэтага не адбылося», — цытуе Асту Скайсгірыце LRT.

Яна дадала, што прапанавала б «сур’ёзна паставіцца да размоў» Расеі.

«Так, гэта будзе эскаляцыя, і так, гэта не павысіць нашу бясьпеку. Наадварот, гэта зьнізіць бясьпеку ўсяго рэгіёна», — адзначыла дарадца Наўседы.

Скайсгірыце заявіла, што Літва і іншыя краіны таксама «занепакоеныя разьмяшчэньнем звычайных узбраеньняў, такіх як ракеты „Іскандэр“, у Беларусі або Калінінградзе».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у інтэрвію тэлеканалу «Россия 24», паказаным 25 сакавіка, заявіў, што да 1 ліпеня на тэрыторыі Беларусі завершаць будаўніцтва спэцыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі. Гэтыя пляны рэзка асудзілі краіны Захаду, прадстаўнікі беларускіх дэмсіл, насьцярожана выказаўся Кітай.

Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся 31 сакавіка з пасланьнем да народу і парлямэнту, заявіў, што заплянаванае вяртаньне ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі — ня акт запалохваньня, а спроба засьцерагчы дзяржаву.

Пасол Расеі ў Менску Барыс Грызлоў заявіў, што сховішча расійскай ядзернай зброі будзе «прысунута да заходніх межаў Саюзнай дзяржавы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG