Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінпрацы Беларусі: летась па абарону ад хатняга гвалту зьвярнуліся больш як 12 тысяч грамадзян


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Доля жанчын, якія зьвярнуліся па абарону ад хатняга гвалту, складае 90%.

Летась па дапамогу ў тэрытарыяльныя цэнтры органаў па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне зьвярнуліся больш як 12 тысяч грамадзян, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, у тым ліку больш як 3 тысячы сем’яў зь непаўналетнімі дзецьмі.

Пра гэта паведаміла кансультант упраўленьня народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Комлік на прэс-канфэрэнцыі 3 красавіка

Паводле яе слоў, пераважная большасьць тых, хто зьвярнуўся — 90% — па-ранейшаму складаюць жанчыны. Асабіста ў тэрытарыяльныя цэнтры зьвярнуліся 483 чалавекі, па накіраваньні органаў унутраных спраў — больш за 11 тыс., ад органаў адукацыі — 724, яшчэ 43 пацярпелыя — па накіраваньні рэлігійных арганізацый. Найбольш запатрабаваныя былі кансультацыйна-інфармацыйныя і сацыяльна-псыхалягічныя паслугі — амаль 12 тысяч і амаль 8 тысяч тых, хто зьвярнуўся, адзначыла Комлік.

Паводле яе інфармацыі, у 2022 годзе часовым прытулкам на базе тэрытарыяльных цэнтраў скарысталіся 330 пацярпелых ад сямейнага гвалту, у тым ліку 70 семʼяў з 130 дзецьмі.

Разам з тым, як кажа кансультант упраўленьня сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалягічнай работы Міністэрства адукацыі Натальля Чааб, «назіраецца станоўчая дынаміка ў рабоце па ўстараненьні неспрыяльных сытуацый для дзяцей, прызнаных такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы».

«За 2022 год 22 031 дзіця зьнята з уліку дзяцей, прызнаных такімі, што знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы, у тым ліку 16 981 дзіця — у сувязі з нармалізацыяй сытуацыі ў сямʼі», — адзначыла Чааб.

Паводле яе слоў, у Беларусі функцыянуюць 146 сацыяльна-пэдагагічных цэнтраў, 94 зь якіх маюць у сваім складзе дзіцячыя сацыяльныя прытулкі.

7 сакавіка намесьнік міністра працы і сацыяльнай абароны Валеры Кавалькоў заявіў на прэс-канфэрэнцыі, што праблема хатняга гвалту «не стаіць настолькі востра, каб гаварыць пра неабходнасьць прыняцьця спэцыяльнага закону».

Паводле дадзеных МУС, за 11 месяцаў 2022 году зарэгістравана 70 тыс. фактаў хатняга гвалту. Толькі 15 тыс. выпадкаў кваліфікаваныя як адміністрацыйныя правапарушэньні, каля 2,5 тыс. — як крымінальныя. На ўліку ў ведамстве стаяць 14 тыс. чалавек, якія ўчынілі хатні гвалт.

У Беларусі няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту. Адпаведны дакумэнт распрацоўваўся некалькі разоў. У кастрычніку 2018 году чарговы варыянт праекту гэтага закону рэзка скрытыкаваў Лукашэнка, назваўшы яго «дурасьцю, узятай найперш з Захаду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG