Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі паабяцалі не арыштоўваць Пуціна на запыт Міжнароднага крымінальнага суду


Віцэ-сьпікер парлямэнта Армэніі Акоп Аршакян
Віцэ-сьпікер парлямэнта Армэніі Акоп Аршакян

Ва ўладаў Армэніі няма намеру і жаданьня арыштоўваць Пуціна, заявіў віцэ-сьпікер парлямэнта Армэніі Акоп Аршакян у інтэрвію з «Арменпресс».

«Мы пачулі асьцярогі, выказаныя Расеяй, і я думаю, што мы зможам дабіцца таго, каб забесьпячэньне далейшага працэсу, зьвязанага з Рымскім статутам, не наносіла ўрону стратэгічным адносінам паміж Армэніяй і Расеяй», — сказаў Аршакян.

Віцэ-спікер дапусьціў, што Ерэван мог бы заключыць з Масквой пагадненьне, згодна зь якім Рымскі статут не паўплывае на адносіны дзьвюх краінаў. Па словах Аршакяна, на днях Армэнія заключыла падобную дамову зь іншай краінай, якой — чыноўнік не ўдакладніў.

  • 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна. Яго падазраюць у незаконным вывазе дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Расею. Аналягічны ордэр выдалі ў дачыненьні да ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ Марыі Львовай-Бяловай.
  • 24 сакавіка Канстытуцыйны суд Армэніі пастанавіў, што Рымскі статут не супярэчыць Асноўнаму закону краіны. Калі Ерэван ратыфікуе Рымскі статут, то, згодна са статутным дакумэнтам, улады будуць абавязаныя арыштаваць Пуціна ў выпадку яго візіту ў Армэнію.
  • У расейскім МЗС папярэдзілі Ерэван аб вельмі нэгатыўных наступствах для двухбаковых адносін у выпадку далучэньня Армэніі да Рымскага статута.
  • Ерэван падкрэсьліў, што працэс ратыфікацыі Рымскага статута пачаўся яшчэ напрыканцы мінулага года. Армэнія патлумачыла, што плянуе заявіць у МУС на Азэрбайджан за магчымыя ваенныя злачынствы Баку ў самаабвешчаным Нагорным Карабаху.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG