Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў абмяняць Анджэя Пачобута на Паўла Латушку. Латушка адрэагаваў


Павал Латушка
Павал Латушка

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва адрэагаваў на словы Лукашэнкі пра абмен палітвязьня Анджэя Пачобута на яго.

Падчас «пасланьня да народу і парлямэнту» 31 сакавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што згодны абмяняць палітвязьня, журналіста, актывіста польскай меншасьці Анджэя Пачобута, але толькі на Паўла Латушку і на чальцоў народнага антыкрызіснага кіраўніцтва (НАК).

Павал Латушка адрэагаваў на гэтыя словы, але выставіў сустрэчную прапанову, заявіўшы пра яе на тэлеканале «Белсат».

«Ад свайго імя і ад імя мужчынскай часткі каманды НАК: мы згодныя на абмен. Але ў нас свая прапанова: мы гатовыя правесьці абмен Паўла Латушкі і мужчынскай часткі каманды НАК на ўсіх палітзьняволеных Беларусі», — заявіў Латушка.

На 31 сакавіка ў Беларусі 1475 палітзьняволеных, паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы кажуць, што зьняволеных з палітычных прычын болей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG