Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заклікаў «маліцца» пасьля таго, як Пуцін анансаваў разьмяшчэньне ядзернай зброі ў Беларусі


Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (архіўнае фота)
Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп (архіўнае фота)

25 сакавіка Пуцін заявіў, што да лета ў Беларусі разьмесьцяць тактычную ядзерную зброю і зробяць сховішча для яе.

Былы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў амэрыканцаў «маліцца» пасьля таго, як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 25 сакавіка заявіў, што Расея разьмесьціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю, піша Newsweek.

Трамп, які хоча балятавацца на прэзыдэнцкую пасаду ў 2024 годзе, пракамэнтаваў плян Пуціна ў сацыяльнай сетцы Truth Social, дзе імкнуўся абвінаваціць у «сытуацыі» адміністрацыю цяперашняга прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна:

«Гэтая сытуацыя была выклікана намі — гэта тое, што адбываецца, калі ў вас ёсьць некампэтэнтныя людзі, якія кіруюць вашым урадам. Усё, што я магу сказаць вам зараз — гэта: маліцеся!», — напісаў Трамп.

Трамп быў адкрытым крытыкам замежнай палітыкі адміністрацыі Байдэна, ён раней казаў, што гэта можа прывесьці да ядзернай вайны. Ён таксама рэклямаваў свае адносіны з праціўнікамі ЗША, такімі як Пуцін, як посьпех сваёй адміністрацыі. У студзені былы прэзыдэнт папярэджваў, што пакет зброі, адпраўлены ва Ўкраіну, можа прымусіць Крэмль нанесьці ядзерныя атакі.

Рашэньне расейскага кіраўніка аб разьмяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусі выклікала хуткае асуджэньне з боку крытыкаў і антыядзерных прыхільнікаў, якія разглядаюць крок Пуціна як патэнцыйную эскаляцыю напружанасьці. Гэта адбылося пасьля таго, як Вялікая Брытанія перадала Ўкраіне бранябойныя снарады са зьбедненым уранам, якія Расея лжыва прыраўняла да зброі «зь ядзерным кампанэнтам».

На фоне заклапочанасьці, што ядзерная зброя ў Беларусі можа прывесьці да эскаляцыі вайны ва Ўкраіне, Дзярждэпартамент заявіў, што сочыць за сытуацыяй, але ня верыць, што Расея ў блізкай пэрспэктыве гэта зробіць:

«Мы ня бачым ні прычын для карэктаваньня нашай уласнай стратэгічнай ядзернай пазыцыі, ні якіх-небудзь прыкмет таго, што Расея рыхтуецца выкарыстаць ядзерную зброю. Мы па-ранейшаму адданыя калектыўнай абароне альянсу NATO», заявілі прэс-сакратары Дзярждэпартамэнту ў заяве Newsweek 25 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG