Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія мастацтвазнаўцы абурыліся, што ў ЗША палічылі парнаграфіяй статую Давіда


Статуя Давіда падчас прэс-канфэрэнцыі з удзелам экс-канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль і былога прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы. Флярэнцыя, студзень 2015
Статуя Давіда падчас прэс-канфэрэнцыі з удзелам экс-канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркэль і былога прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы. Флярэнцыя, студзень 2015

Дырэктар школы ў штаце Флорыда звольніўся пасьля таго, як адзін з бацькоў паскардзіўся, што шасьцікласьнікам на ўроку паказвалі аголенага Давіда.

Музей у Флярэнцыі, у якім знаходзіцца статуя Давіда работы Мікелянджэлё, афіцыйна запрасіў прыехаць і паглядзець на арыгінал вучняў і настаўнікаў з амэрыканскай школы, дырэктару якой давялося звольніцца пасьля ўроку аб гэтым творы мастацтва, піша BBC.

Дырэктар школы ў штаце Флорыда мусіў звольніцца пасьля таго, як адзін з бацькоў паскардзіўся, што шасьцікляснікам на ўроку паказвалі выяву статуі Давіда.

Вучні таксама разглядалі славутыя карціны «Стварэньне Адама» Мікелянджэлё і «Нараджэньне Вэнэры» Батычэлі, на якіх выявы аголеных целаў.

Адзін з бацькоў назваў гэтыя творы парнаграфіяй. Яшчэ двое заявілі, што такі матэрыял школа павінна была ўзгадняць з бацькамі да ўроку.

У шостай клясе амэрыканскіх школ вучацца 11-12 гадовыя дзеці.

Статуя Давіда — адзін з самых вядомых твораў мастацтва Сярэднявечча. Давід — біблейскі пэрсанаж, які перамог волата Галіяфа. Даведаўшыся аб гэтай сытуацыі, дырэктарка галерэі Акадэміі прыгожых мастацтваў Флярэнцыі, дзе выстаўлена статуя Давіда, зьвярнулася да школы з запрашэньнем наведаць музей. Паводле яе, дырэктар школы заслугоўвае заахвочваньня, а не пакараньня:

«Выкладаць эпоху Рэнэсансу, не паказваючы Давіда, бясспрэчны сымбаль мастацтва і культуры гэтай гістарычнай эпохі, — у гэтым не было б ніякага сэнсу», — лічыць Сэсыль Гольбэрг, якая ўзначальвае галерэю.

Холбэрг расказала, што была ўражаная, калі пачула, што мармуровую статую Давіда XVI стагодзьдзя дзесьці назвалі парнаграфіяй. На яе думку, гэта ня толькі неразуменьне Бібліі, але і неразуменьне самой заходняй культуры:

«Трэба адрозьніваць аголенасьць і парнаграфію. Нічога парнаграфічнага або агрэсіўнага ў Давідзе няма. Ён юнак-пастух, у якога, як апісваецца ў Бібліі, не было годнага адзеньня, але які хацеў абараніць свой народ тымі сродкамі, якія ён меў», — падкрэсьлівае Гольбэрг.

Мэр Флярэнцыі Дарыё Нардэля таксама запрасіў у горад і настаўніка Школы клясічнай адукацыі гораду Талахасі ў Флорыдзе, чый урок выклікаў такі скандал.

Што адбылося ў Флорыдзе

Па словах дырэктара Школы клясічнай адукацыі Талахасі Хоўп Караскілы, школьная рада паставіла яе перад выбарам: звольніцца добраахвотна або быць звольненай. Яна выбрала першае.

Кіраўнік школьнай рады Барні Бішап заявіў, што летась папярэдні дырэктар рассылаў бацькам апавяшчэньні аб тым, што на ўроку будуць абмяркоўвацца творы Мікелянджэлё, а сёлета гэтага зроблена не было.

Ён назваў гэта абуральнай памылкай і сказаў, што бацькі маюць права ведаць, калі іхнім дзецям выкладаюць спрэчную тэму або паказваюць неадназначныя выявы:

«Паказваць статую Давіда цалкам дарэчы, але пачынаючы з пэўнага ўзросту. І мы маем намер удакладніць, у якім менавіта», — сказаў Бішап.

У штаце Флорыда зь мінулага году дзейнічае мясцовы закон, які забараняе сэксуальную адукацыю і абмеркаваньне пытаньняў гендэрнай ідэнтычнасьці ў школе да чацьвёртай клясы.

На мінулым тыдні губэрнатар Флорыды, рэспубліканец Рон Дэсантыс, прапанаваць пашырыць дзеяньне гэтага закону на ўсіх школьнікаў да 12 клясы (17-18 гадоў). Цяпер настаўнікам, якія парушылі закон, пагражае звальненьне аж да пазбаўленьня ліцэнзіі на выкладаньне.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG