«Так было да 1912 года, так будзе пасьля 2023-га» — паведамляецца ў рэдакцыйным артыкуле.
Газэта нагадвае, што «лацінка разам з кірыліцай і арабіцай — традыцыйныя беларускія правапісы. Беларусы актыўна выкарыстоўвалі лацінку з XVII стагодзьдзя. Ёю пісалі Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч. На ёй выдавалася „Мужыцкая праўда“ Кастуся Каліноўскага, а таксама нейкі час „Наша Доля“ і „Наша Ніва“. За чатыры стагодзьдзі свайго існаваньня яна мела некалькі варыянтаў. Апошні з іх, афіцыйны, ужываўся на гарадзкіх паказальніках ды схемах мінскага мэтро. Гэты варыянт лацінкі быў прыняты ў 2009 годзе беларускай Акадэміяй навук ды зацьверджаны ААН».
Тэкст пераводзіцца на лацінку аўтаматычным альгарытмам.