Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы завяршыліся ростам курсу эўра і даляра. Юань і расейскі рубель патаньнелі.
Курс эўра 17 лютага ўпершыню з канца красавіка мінулага года перавысіў узровень 3 рублі. Эўрапейская валюта падаражэла на 0,44%, ці на 1,33 капейкі, да 3,0029 рубля.
Даляр вырас на 0,5%, ці на 1,4 капейкі, да 2,8122 рубля. Апошні раз такі высокі курс даляра таксама адзначаўся ў красавіку 2022 году.
Расейскі рубель патаньнеў на 0,08%, ці на 0,32 капейкі. 100 расейскіх рублёў ацанілі ў 3,7617 беларускага рубля.
Юань патаньнеў на 0,38%, ці на 1,54 капейкі. За 10 юаняў давалі 4,0828 беларускага рубля.