Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь вярнулі рэдкія выданьні зь бібліятэкі Храптовічаў, іх можна пабачыць у музэі кнігі


Нацыянальная бібліятэка Беларусі (архіўнае фота)
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (архіўнае фота)

Бібліятэка зьмяшчала творы антычных аўтараў, францускай і італійскай клясычнай літаратуры. Яе кніжны збор лічыўся адным з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе ў XVIII стагодзьдзі.

У музэі кнігі з 15 лютага ўпершыню выстаўляюцца ўнікальныя экспанаты — кнігі зь вядомага гістарычнага кніжнага збору Храптовічаў, паведамляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Каштоўныя выданьні зь бібліятэкі Храптовічаў вярнуліся ў Беларусь зь Нямеччыны ў 2023 годзе дзякуючы дзейнасьці дыпляматычнага прадстаўніцтва па вяртаньні гісторыка-культурных каштоўнасьцей.

Бібліятэка Храптовічаў існавала з другой паловы XVIII да пачатку XX стагодзьдзя ў маёнтку Шчорсы (цяпер — Наваградзкі раён). Яе заснаваў канцлер Яўхім Літавор Храптовіч. Кніжны збор лічыўся адным з найбуйнейшых ва Ўсходняй Эўропе ў XVIII стагодзьдзі. Бібліятэка зьмяшчала творы антычных аўтараў, францускай і італійскай клясычнай літаратуры, працы па гісторыі розных краін, рукапісы.

Два выданьні канца XVIII — XIX стагодзьдзяў прысьвечаныя падзеям, зьвязаным з такімі вядомымі гістарычнымі асобамі, як першы імпэратар Расейскай імпэрыі Пётр I , ангельскі палкаводзец і палітычны дзеяч Джон Чэрчыль, герцаг Мальбара. Асобнікі маюць пазнакі былых уладальнікаў — пячаткі і эксьлібрыс Храптовічаў.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG