Яго вінавацілі па шасьці артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
- арт. 368 ч. 2 – абраза Аляксандра Лукашэнкі;
- арт.130 ч. 1 – распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці;
- арт. 361 ч. 3 – заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь;
- арт. 366 ч. 2 – гвалт або пагроза ў дачыненьні да службовай асобы;
- арт. 367 ч. 2 – паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта.
Пра гэта паведамляе тэлеграм канал «Белые халаты».
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
Бужынскага затрымалі 9 чэрвеня 2022 году. У той дзень сілавікі спрабавалі затрымаць яго на працы, аднак на працоўным месцы яго не аказалася — пайшоў на абедны перапынак дадому. Пасьля гэтага Бужынскага затрымалі дома, перад гэтым правёўшы ператрус.
Прысуд вынес судзьдзя Ігар Собалеў.
23 сьнежня КДБ унёс доктара ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».