Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз рыхтуецца ўвесьці дзясяты пакет санкцый супраць Расеі да гадавіны ўварваньня, — Reuters


Краіны Эўразьвязу працуюць над 10-м пакетам санкцый супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну, ён можа набыць сілу ўжо ў лютым, паведамляе Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі.

Паводле Reuters, дыпляматы з трох краінаў ЭЗ заявілі, што наступны пакет санкцый супраць Расеі можа быць гатовы да гадавіны пачатку вайны ва Ўкраіне — 24 лютага.

«Наступны пакет санкцый будзе гатовы прыкладна да трагічнай першай гадавіны ўварваньня», — сказаў адзін з высокапастаўленых дыпляматаў агенцтву. Другая крыніца ўдакладніла, што «было імкненьне» падрыхтаваць санкцыі да гэтага часу. Хто і што можа патрапіць пад новыя санкцыі, яны не паведамілі.

На сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЭЗ 23 студзеня не чакаецца ніякіх рашэньняў па гэтым пытаньні, але некаторыя зь іх, верагодна, скарыстаюцца магчымасьцю падштурхнуць дыскусію, гаворыцца ў матэрыяле.

Таксама прадстаўнікі ЭЗ хочуць атрымаць ухвалу міністраў на сёмы транш ваеннай дапамогі Ўкраіне ў памеры 500 мільёнаў эўра, паведамляе Reuters.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG