Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пакуль не зафіксавалі выпадкаў заражэньня каранавірусам «Кракен»


Беларускі парамэдык падчас пандэміі. Архіўнае фота
Беларускі парамэдык падчас пандэміі. Архіўнае фота

Новы варыянт выявілі ў 36  краінах сьвету. З пункту гледжаньня росту і распаўсюджваньня  ў «Кракена» больш пэрспэктыў, чым у астатніх штамаў.

У Беларусі пакуль няма пацьверджаных выпадкаў заражэньня варыянтам каранавірусу «Кракен», пра гэта 18 студзеня паведаміла прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

Спэцыялісты РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі Міністэрства аховы здароўя праводзяць пастаянны малекулярна-генэтычны скрынінг варыянтаў вірусу SARs-CoV-2 для кантролю за зьяўленьнем новых варыянтаў, якія цыркулююць у краіне. Асаблівая ўвага ўдзяляецца выяўленьню генаварыянтаў, якія выклікаюць непакой сусьветнай сыстэмы аховы здароўя:

«У сьвеце цыркулююць некалькі варыянтаў „Омікрону“. Асаблівая ўвага надаецца новаму штаму XBB.1.5, які атрымаў назву „Кракен“. Пэўна, ён зьявіўся ў выніку заражэньня аднаго чалавека двума рознымі штамамі „Омікрону“», — паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

У ведамстве нагадалі, што ўпершыню варыянт ХВВ.1.5 быў выяўлены ў кастрычніку 2022 году ў ЗША і зьяўляецца дамінантным штамам на тэрыторыі Злучаных Штатаў. Таксама новы варыянт выяўлены як мінімум у 35 іншых краінах. Сусьветная арганізацыя здароўя (САЗ) пацьвердзіла, што з пункту гледжаньня росту і распаўсюджваньня у варыянту XBB.1.5 больш перспектыў, чым у астатніх штамаў вірусу. У той жа час САЗ падкрэслівае, што няма ніякіх падставаў лічыць гэты падварыянт больш сурʼёзным або шкодным:

«У Беларусі апошнія тыдні адзначаецца зьніжэньне захворваньня насельніцтва грыпам і ВРІ. Пераважнымі застаюцца вірусы грыпу — больш за 80%. Большасць выпадкаў (92%) грыпу выяўляецца ў амбулаторна-паліклінічных пацыентаў. Зь ліку іншых рэспіраторных інфэкцый негрыпознай этыялёгіі цыркулююць РС-вірусы, мэтапнэўмавірусы, рынавірусы», — адзначылі ў міністэрстве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG