Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіліся выявы палявога шпіталя расейцаў на Обуз-Лясноўскім палігоне, які Свабода раней заўважыла са спадарожніка


Палявы шпіталь на палігоне Обуз-Лясноўскі ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі
Палявы шпіталь на палігоне Обуз-Лясноўскі ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі

У рэпартажы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу паказалі палявы шпіталь, пра які стала вядома журналістам Свабоды яшчэ 4 ліпеня 2022 году.

Палявы шпіталь на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі
Палявы шпіталь на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі

Радыё Свабода раней напісала пра беларускія вайсковыя палігоны на здымках са спадарожнікаў. З дапамогай спадарожніка Planet Labs і вайсковага экспэрта мы ацанілі, што адбываецца на вайсковых палігонах. З таго часу на іх пераважна прыбывала новая жывая сіла расейскага войска.

Палявы шпіталь на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі
Палявы шпіталь на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі
Палявы шпіталь на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі
Палявы шпіталь на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы дзяржаўнай тэлевізіі

У матэрыяле дзяржаўнай тэлевізіі, прысьвечаным аптэчкам, сфармаваным спэцыялістамі катэдры вайсковай мэдыцыны Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту, ёсьць кадры з Обуз-Лясноўскага вайсковага палігону.

Намётавы лягер на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы «Беларусь-1»
Намётавы лягер на палігоне «Обуз-Лясноўскі» ў рэпартажы «Беларусь-1»

Вайсковая інфраструктура — намёты і тэхніка — зьявілася тут у пэрыяд ад жніўня да канца кастрычніка 2022 году. Тады, якраз у канцы кастрычніка, мы пісалі пра абстаноўку на палігоне так:

Два намётавыя лягеры. Памеры большага — 150×220 мэтраў, гэта больш за два футбольныя палі. Побач зь ім яшчэ адзін намётавы лягер, 90×90 мэтраў. Усяго пастаўлена ня менш за 150 намётаў. Каля іх сама меней 200 адзінак вайсковай тэхнікі, у асноўным гэта грузавыя машыны.

Агульны выгляд палігону «Обуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі 31 кастрычніка 2022
Агульны выгляд палігону «Обуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі 31 кастрычніка 2022
Палявы шпіталь і намёты на тэрыторыі вучэбнага цэнтру на палігоне «Обуз-Лясноўскі» 31 кастрычніка 2022
Палявы шпіталь і намёты на тэрыторыі вучэбнага цэнтру на палігоне «Обуз-Лясноўскі» 31 кастрычніка 2022

Некаторыя намёты трапілі на кадры дзяржаўнай тэлевізіі. У рэпартажы камэнтар даюць і расейскія вайскоўцы, твары якіх схаваныя.

Што да аптэчкі, то яна атрымалася даволі аб’ёмная, а яе прыблізны кошт — 400 беларускіх рублёў. Сярод прэпаратаў і сродкаў у ёй ёсьць кітайскія і расейскія, аднак міністар аховы здароўя Дзьмітры Піневіч адзначыў, што вядзецца работа дзеля імпартазамяшчэньня. Неўзабаве беларускія спэцыялісты павінны наладзіць выпуск аклюзійных плястыраў і кампрэсійных бандаж-павязак, і тады ў складзе аптэчак стане яшчэ больш беларускіх элемэнтаў.

Новая вайсковая аптэчка беларускай распрацоўкі
Новая вайсковая аптэчка беларускай распрацоўкі

На тэлеканале пахваліліся, што такіх аптэчак у NATO няма, а словы беларускіх байцоў Палку Каліноўскага пра няякаснасьць аптэчак нібыта ня маюць нічога агульнага з праўдай. Дацэнт катэдры арганізацыі мэдзабесьпячэньня войскаў і мэдыцыны катастроф вайскова-мэдычнага інстытуту БДМУ Аляксандар Міхальчук, а таксама начальнік гэтай катэдры Андрэй Стрынкевіч параўналі для «Беларусь 1» некаторыя замежныя і беларускія распрацоўкі, у прыватнасьці джгуты. Яны прыйшлі да высновы, што некаторыя беларускія рэчы лепшыя па прымяненьні.

Таксама, ацэньваючы замежныя складнікі аптэчак, яны адзначылі, напрыклад, што «далёка ня ўсе павязкі працуюць так, як сьцьвярджае вытворца». Агульная выснова, зробленая ў матэрыяле, — беларускія аптэчкі лепшыя за натаўскія. Раней так выказваўся Лукашэнка, абяцаючы паставіць аптэчкі расейскім вайскоўцам.

Задача стаяла ў распрацоўцы аптэчак як для самадапамогі, так і дапамогі іншым байцам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG