Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла зорка савецкага кіно Іна Чурыкава


Іна Чурыкава
Іна Чурыкава

Памерла народная артыстка СССР, актрыса Іна Чурыкава. Ёй было 79 год. Пра гэта паведаміў дырэктар тэатра «Ленком Марка Захарава» Марк Варшавер.

Чурыкава нарадзілася ў 1943 годзе ў башкірскім Белебеі, дзе яе бацькі-навукоўцы знаходзіліся ў эвакуацыі. У юнацтве пачала граць у тэатры, паступіла ў тэатральную вучэльню імя Барыса Шчукіна. Служыла ў Маскоўскім тэатры юнага гледача і «Ленкоме».

Чурыкава выконвала як камэдыйныя, так і трагедыйныя ролі. Яна была жонкай барона Мюнхгаўзена ў фільме Марка Захарава і непрафэсійнай актрысай у «Пачатку», таксама грала ў фільмах «Мёртвыя душы» і «Кур’ер». Актрыса працягвала служыць у тэатры, некалькі апошніх месяцаў займалася лячэньнем траўмы, зьвязанай з падзеньнем са сцэны ўлетку 2022 году.

Чурыкава выступала ў падтрымку журналісткі Вікторыі Іўлевай, затрыманай за пікет у падтрымку расейскага праваабарончага таварыства «Мэмарыял». Сярод іншых падпісала ліст у Вярхоўны суд Карэліі з просьбай перадаць справу гісторыка Юрыя Дзьмітрыева ў суд іншага рэгіёна Расеі.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG