Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўмовах вайны істотна вырас рэйтынг Зяленскага, але найбольш украінцы давяраюць сваім Узброеным сілам


Лідэры даверу ўкраінцаў у 2022 годзе — воіны Ўзброеных сіл Украіны і прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Горад Ізюм Харкаўскай вобласьці пасьля вызваленьня з расейскай акупацыі
Лідэры даверу ўкраінцаў у 2022 годзе — воіны Ўзброеных сіл Украіны і прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі. Горад Ізюм Харкаўскай вобласьці пасьля вызваленьня з расейскай акупацыі

У сьнежні 2021 году, за некалькі месяцаў да расейскага ваеннага ўварваньня, толькі 27% украінцаў давяралі прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.

Ва Ўкраіне рэйтынг даверу грамадзян да прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага перавысіў узровень ягонай падтрымкі на прэзыдэнцкіх выбарах і склаў 84%. У 2019 годзе ў другім туры выбараў ён атрымаў 73,22% галасоў.

Такія вынікі апытаньня абнародаваў Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі. У сьнежні 2021 году, за некалькі месяцаў да расейскага ваеннага ўварваньня, толькі 27% украінцаў давяралі прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.

Аднак нават пры такім імклівым павелічэньні даверу Ўладзімір Зяленскі саступіў лідэрства Ўзброеным сілам Украіны — ім давяраюць 96% грамадзян (у сьнежні 2021-га — 72%). Такі ж узровень даверу, як і прэзыдэнт, маюць украінскія валянтэры — 84% у сьнежні 2022 году супраць 68% у 2021-м.

Сацыёлягі таксама адзначылі, што ва ўмовах вайны павялічыўся давер да ўсіх сілавых структур і галін украінскай улады — да СБУ з 29% у 2021-м да 63% у 2022-м, да Нацыянальнай паліцыі — з 30 да 58%, да ўраду — з 14 да 52%.

«Павелічэньне даверу да палітычнага кіраўніцтва і да сілавых структур ва ўмовах вайны зьяўляецца яшчэ адным сьведчаньнем згуртаваньня грамадзян у крытычных умовах. Грамадзкая згуртаванасьць ёсьць адным з ключавых фактараў пасьпяховага супраціву ворагу», — лічыць намесьнік дырэктара Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Антон Грушэцкі.

Адзіным інстытутам, да якога зьменшыўся давер грамадзян, стала Царква — ёй давяраюць 22%, хоць летась гэты ўзровень быў вышэйшым і складаў 27%.

Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялёгіі правёў апытаньне 4-27 сьнежня 2022 году. У ім удзельнічалі 995 рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў Украіны, апроч акупаваных Крыму, Луганскай і Данецкай абласьцей, ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэйшыя.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG