Лукіскую турму ў цэнтры Вільні закрылі амаль два гады таму і перадалі ў арэнду прыватнай кампаніі. Цяпер там «зона мастацтва і музэя». Дырэктар новай прасторы «Лукіская турма 2.0» Повілас Ажэліс лічыць, што трансфармацыя месцаў — вельмі важная рэч. «Вы не павінны нішчыць і руйнаваць гэтыя будынкі. Вы павінны зьмяніць настрой гэтага месца, і яно таксама будзе сымбалем, сымбалем таго, як цяпер можна пераадолець мінулае і перайсьці на іншы ўзровень». Журналіст Свабоды, былі палітвязень, Алег Грузьдзіловіч кажа, што грамадзтва найперш павінна гэта ўсё перажыць, а потым — так, можна стварыць музэй і, каб людзі туды маглі прыйсьці і адпачыць, але музэй — галоўнае.