Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гіркін-Стралкоў: «Ніхто Лукашэнку ніколі не прабачыць. Яго да Гаагі не давязуць»


Ігар Стралкоў, 2020 год
Ігар Стралкоў, 2020 год

«Цяпер беларусы замерлі ў трывожным чаканьні – апынецца Беларусь у стане вайны ці не? Ці будзе яна ўцягнутая ў ваенныя дзеяньні?» – задае пытаньне ў відэаблогу на сваім тг-канале былы афіцэр расейскага ФСБ Ігар Стралкоў. І сам адказвае.

На ягоную думку, у 2023 годзе «Беларусь у любым выпадку будзе ўцягнутая ў ваенныя дзеяньні», калі нават Беларусь не падтрымае сваімі ўзброенымі сіламі Расею ў гэтай вайне, рана ці позна, на думку Стралкова, адбудзецца ўварваньне з боку Ўкраіны ў Беларусь.

«Ніхто Лукашэнку ніколі не прабачыць, і яго таксама чакае ў лепшым выпадку Гаага – у выпадку паразы Расеі, а больш верагодна, што да Гаагі яго не давязуць. Мне так здаецца», – кажа Стралкоў.

Ён ацэньвае беларускае войска як ня вельмі моцнае. «Яно здольнае выконваць толькі дапаможную ролю праз сваю невялікую колькасьць. Тым больш, што мабілізацыя ў Беларусі не праводзіцца і, напэўна, не плянуецца. Магчыма, з тае прычыны, што кадравае войска – гэта адно, а прызваць значную частку насельніцтва, якое не цалкам ляяльнае – мяркую, што Лукашэнка на гэта ня пойдзе. Нават калі вайна будзе весьціся на тэрыторыі Беларусі», – кажа ён.

  • Былы афіцэр ФСБ Гіркін, які ўзяў сабе псэўданім Стралкоў, стаў вядомым ўвесну 2014 году. Атрад пад ягоным кіраўніцтвам, які прыбыў ва Ўкраіну з Расеі, захапіў гарады Славянск і Краматорск у Данецкай вобласьці. Кіеў пачаў антытэрарыстычную апэрацыю ў рэгіёне з выкарыстаньнем рэгулярнай арміі, канфлікт перарос у поўнамаштабную вайну паміж Украінай і прарасейскімі сэпаратыстамі, падтрыманымі расейскімі войскамі.
  • Гіркін быў так званым міністрам абароны самаабвешчанай ДНР, пасьля сыходу з пасады зьехаў з тэрыторыі Данбасу.
  • У 2022 годзе Стралкоў неаднаразова крытыкаваў расейскае кіраўніцтва за мэтады вядзеньня вайны ва Ўкраіне, потым нібыта паехаў удзельнічаць у баявых дзеяньнях. Затым вярнуўся ў Маскву. Паводле ягоных слоў, ён ня змог патрапіць на фронт і на яго не былі аформленыя дакумэнты. Раней Гіркін быў завочна прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня судом у Нідэрляндах па справе аб катастрофе «Боінга» 17 ліпеня 2014 году, ва Ўкраіне за яго абвяшчалі ўзнагароду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG