Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які першы ў новым годзе ўказ падпісаў Лукашэнка і якімі распараджэньнямі ён пачынаў ранейшыя гады


Каляж: што глядзяць людзі на тэлеэкранах і што ў тэлефонах
Каляж: што глядзяць людзі на тэлеэкранах і што ў тэлефонах

Першага студзеня Аляксандар Лукашэнка падпісаў першы ў новым годзе ўказ, якім абвясьціў 2023-і «Годам міру».

Адзначаецца, што ўказ падпісаны «з мэтай кансалідацыі беларускага народу, умацаваньня ў грамадзтве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў разьвіцьця беларускай дзяржавы».

«Ключавымі напрамкамі наступнага году будуць удасканаленьне сыстэмы вайскова-патрыятычнага выхаваньня насельніцтва, прасоўваньне мірных ініцыятыў грамадзян і грамадзкасьці, садзейнічаньне міжканфэсійнаму дыялёгу, які забясьпечвае мір і згоду ў беларускім грамадзтве, дэманстрацыя пераваг беларускай эканамічнай мадэлі ва ўмовах глябальнай турбулентнасьці, пазыцыянаваньне стваральнай працы як галоўнай умовы беларускай дзяржавы», – сказана ва ўказе Лукашэнкі.

Згодна з дакумэнтам, гэта дазволіць «умацаваць успрыманьне Беларусі як астраўка міру» і стане «беларускім адказам на мілітарызацыю ў эўрапейскім рэгіёне».

  • Напярэдадні Новага году Лукашэнка падпісаў зьмены ў закон «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», якія дазволяць яму заставацца ў палітыцы і пасьля фармальнага спыненьня паўнамоцтваў.
  • У сьнежні Ўладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоваў у Менску дамовіліся прадаўжаць вайсковыя вучэньні і сумесна вырабляць зброю.

Ранейшыя указы №1

2022 год указам №1 абвяшчаўся Лукашэнкам «Годам гістарычнай памяці».

2021 год, паводле ўказу № 1, быў прызначаны стаць «Годам народнага адзінства». Гэта рабілася «ў мэтах кансалідацыі грамадзтва, згуртаваньня беларускага народу на аснове ідэй сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны.

А вось указам № 1 у 2020 годзе быў Указ аб вызваленьні з пасады дзяржсакратара Савету бясьпекі Станіслава Зася, які потым стаў генэральным сакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). Месяц таму амэрыканскі дасьледчы цэнтар Robert Lansing Institute апублікаваў інфармацыю пра нібыта плян Масквы фізычна зьнішчыць Лукашэнку і анэксаваць Беларусь. У інфармацыі адзначалася, між іншым, што цяпер ужо былы старшыня АДКБ Станіслаў Зась можа стаць кіраўніком Беларусі на выбарах, дзе падлік галасоў будзе пад расейскім кантролем.

Сам жа 2020 год у асобную катэгорыю не вылучаўся, а 2018-2020 былі абвешчаныя «Гадамі малой радзімы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG