Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заснавальніка ПВК «Вагнэр» Прыгожына назвалі «чалавекам году» ў намінацыі «арганізаваная злачыннасьць і карупцыя»


Яўген Прыгожын
Яўген Прыгожын

Міжнародны Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) прызнаў блізкага да Пуціна пецярбурскага бізнэсоўца, заснавальніка і фундатара расейскай прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгена Прыгожына «чалавекам году» ў намінацыі «арганізаваная злачыннасьць і карупцыя».

«Яўген Прыгожын стаў сёлета на сваёй радзіме самым прыкметным увасабленьнем усяго самага цёмнага. Па ўзроўні жорсткага гвалту, цынізму і беспакаранасьці зь ім мала хто можа параўнацца», — адзначылі ў арганізацыі.

OCCRP прысуджае сымбалічны тытул «чалавек году» ў намінацыі «арганізаваная злачыннасьць і карупцыя» з 2012 году. У 2014 годзе «пераможцам» у ёй стаў Уладзімір Пуцін.

  • ПВК «Вагнэр» — расейскае неафіцыйнае вайсковае падразьдзяленьне, якое прымае ўдзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Байцоў кампаніі падазраюць ва ўчыненьні шматлікіх ваенных злачынстваў, у тым ліку ў пазасудовых пакараньнях. Стваральнік і спонсар ПВК Яўген Прыгожын не адмаўляе іх.
  • Вясной, пасьля некалькіх ваенных паражэньняў расейскай арміі на тэрыторыі Ўкраіны, расейская ПВК «Вагнэр» і асабіста Прыгожын пачалі вэрбаваць у свае шэрагі расейскіх зьняволеных і адпраўляць іх на вайну. Асуджаныя, якія згаджаюцца прыняць удзел у баявых дзеяньнях, павінны паўгода прабыць на перадавой, ім пад пагрозай расстрэлу забаронена адыходзіць і здавацца ў палон. Тым, хто праз паўгода застануцца жывымі, абяцаюць памілаваньне. Па ацэнках амэрыканскай выведкі, на гэты момант у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны ўдзельнічаюць каля 40 тысяч расейскіх зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG