Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня, шматразовага чэмпіёна сьвету ў адзінаборствах Аляксея Кудзіна вызвалілі з-пад варты


Аляксей Кудзін
Аляксей Кудзін

Вядомы беларускі баец ММА, які адбыў тэрмін за пабіцьцё міліцыянта, выйшаў на волю.

Пра выхад Аляксея Кудзіна на волю паведаміла «Рэгіянальная газета».

Кудзін — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён сьвету ў кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі. Аляксея затрымалі 21 студзеня 2021 году ў Маскве, пасьля чаго яго экстрадавалі ў Менск.

Супраць яго завялі крымінальную справу паводле арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якія ахоўваюць грамадзкі парадак). Спартоўца абвінавацілі ў тым, што ён нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войскаў, а таксама супрацоўніку УУС Менаблвыканкаму.

Вядомага спартоўца асудзілі на 2,5 года пазбаўленьня волі. Праваабарончая супольнасьць прызнала Аляксея палітычным вязьнем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG