Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разглядае пазоў аб банкруцтве «Дэльта Банку», якім валодае грамадзянін Украіны


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пазоўнікамі выступілі 53 крэдыторы, сярод іх Нацыянальны банк, «Белаграпрамбанк», «Абсалютбанк», «Беларусбанк», Мінфін, МТС і інш.

У Вярхоўным судзе разглядаецца справа аб эканамічнай неплатаздольнасьці (банкруцтве) «Дэльта Банку». Працэс вядзе судзьдзя Вольга Сінкевіч.

Вядзеньне справы аб банкруцтве «Дэльта Банка» пачалося 18 траўня 2015 году. Пастанова аб адкрыцьці ліквідацыйнага вядзеньня была ўхваленая 21 жніўня 2015 года. Спачатку тэрмін ліквідацыі вызначылі да 21 сьнежня 2016 году. Аднак затым ён неаднаразова падаўжаўся.

Праваахоўныя органы Беларусі называлі прычынай банкруцтва незаконнае вывядзеньне грашовых сродкаў і капіталу банку. У дачыненьні да топ-мэнэджараў «Дэльта Банку» завялі крымінальныя справы паводле ч. 4 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі), арт. 239 (утойваньне эканамічнай неплатаздольнасьці), ч. 2 ст. 240 (наўмысная эканамічная нястатнасьць) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Міжнародны цэнтар па ўрэгуляваньні інвэстыцыйных спрэчак (ICSID, уваходзіць у групу Сусьветнага банку) 22 сакавіка 2018 году зарэгістраваў зварот галяндзкай кампаніі Delta Belarus Holding BV, якой валодае ўкраінскі прадпрымальнік Мікалай Лагун.

Лагун — асноўны акцыянэр ЗАТ «Дэльта Банк» : доля ягоных акцый — 58,98544%.

Мікалай Лагун разьвіваў свой бізнэс у Беларусі з 2007 году і пасьпеў укласьці ў розныя праекты прыкладна 130 мільёнаў даляраў. У ліку актываў, якімі Лагун валодаў у Беларусі, СМІ называюць гольф-клюб у Менскім раёне, сетку прадуктовых супэрмаркетаў, тры страхавыя кампаніі.

Украінскія СМІ пісалі, што ўкраінскі бізнэсовец сябраваў з сынам Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыем і выступаў ягоным партнэрам у стварэньні «Гольф-клюбу». Але іхныя стасункі перарваліся ў 2015 годзе, адразу пасьля таго, як ва Ўкраіне пачаліся праблемы з «Дэльта-банкам».

Асноўны напрамак дзейнасьці «Дэльта Банка» — спажывецкае крэдытаваньне. Ключавой асаблівасьць такой мадэлі крэдытаваньня зьяўляецца хуткасьць прыняцьця рашэньня аб выдачы крэдыту, якая, у першую чаргу, дасягаецца за кошт прымяненьня сучасных інфармацыйных тэхналёгій.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG