У справе праходзяць беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў транзыце ўлады Павал Латушка, сябра прэзыдыюмаў Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу Вольга Кавалькова і ейны калега, кіраўнік страйкаму МТЗ Сяргей Дылеўскі, а таксама былая кіраўніца штабу Ціханоўскай Марыя Мароз.
Першы завочны суд у Беларусі супраць апанэнтаў улады, якія знаходзяцца за мяжой, пачаўся 12 сьнежня: разглядаюць «справу адміністратараў ЧКБ».
Таксама Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў аб пачатку спэцыяльнага вядзеньня справаў супраць кіраўнікоў каналу Nexta, прызнанага ўладамі Беларусі «тэрарыстычнай арганізацыяй», — Сьцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка.
Сьцяпана Пуцілу абвінавачваюць паводле 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу, а Яна Рудзіка — паводле 10. Адрозна ад Пуцілы, яму не інкрымінавалі «арганізацыю дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі».
Сьледчы камітэт абвясьціў, што выклікае абодвух кіраўнікоў Nexta на допыт.
Як паведамляе БелТА, 9 сьнежня КДБ пачаў спэцыяльнае вядзеньне стасоўна трох чалавек — Вадзіма Пракоп’ева, Ігара Чамякіна і Дзяніса Хаміцэвіча.