Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніку дырэктара менскага «Гораўтамоста» прысудзілі 5 гадоў «хатняй хіміі» за абвал моста на Нямізе


Разбураны мост над вуліцай Нямігай
Разбураны мост над вуліцай Нямігай

Мэнэджара абвінавацілі ў службовай халатнасьці.

Суд Цэнтральнага раёну Менску пачаў разглядаць крымінальную справу аб разбурэньні моста над вуліцай Нямігай 8 лістапада.

Абвінавачаньне ў службовай нядбайнасьці выставілі намесьніку дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Гараўтамост». Паводле вэрсіі абвінавачаньня, ён ведаў аб прагрэсаваньні дэфэктаў рыгеля прамежкавай апоры моста, аднак не арганізаваў іх ліквідацыю, калі тыя яшчэ былі не небясьпечнымі.

У выніку суд пакараў яго 5 гадамі «хатняй хіміі» за службовую нядбайнасьць.

  • Пешая частка моста на Нямізе абвалілася ўначы 8 студзеня 2022 году. Улады Менску заявілі, што абвал адбыўся праз стомленасьць канструкцыяў, абумоўленай у тым ліку скачкамі тэмпэратуры і работай мэтро. Мост цалкам дэмантавалі і за месяц узьвялі новы.
  • Мост церазь Нямігу пабудавалі ў 1962 годзе. У 2017-м правялі ягоны касмэтычны рамонт, а летась зрабілі тэхнічнае заключэньне стану апорнай канструкцыі ды прыйшлі да высновы, што яна ў норме.

Што такое «хімія» і «хатняя хімія»

«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».

Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.

«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі... Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.

«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якія былі асуджаныя на вялікія тэрміны зьняволеньня, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.

Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі», якая прадугледжвае абавязковую прымусовую працу, і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.

10 відаў няволі: гід па беларускіх турмах

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG