Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: расейскія войскі «фактычна зруйнавалі» Бахмут


У Бахмуце пасьля расейскіх абстрэлаў гарыць жылы дом. Фота 7 сьнежня 2022 году
У Бахмуце пасьля расейскіх абстрэлаў гарыць жылы дом. Фота 7 сьнежня 2022 году

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што расейскія войскі «фактычна зруйнавалі» Бахмут у Данецкай вобласьці.

У вечаровым звароце кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што на ключавых кірунках Данбасу — Бахмуце, Саледары, Мар’інцы — застаецца «вельмі складанай» прыфрантавая сытуацыя.

«На зямлі гэтых раёнаў не засталося ніводнага жывога месца, якое б даўно не пацярпела ад снарадаў і агню. Акупанты фактычна зруйнавалі Бахмут, яшчэ адзін горад Данбасу, які расейскае войска ператварыла ў спаленыя руіны. Я дзякую ўсім нашым героям, усім салдатам і камандзірам, якія трымаюць фронт на гэтых кірунках, адбіваюць атакі і наносяць ворагу значныя страты ў адказ на тое пекла, якое ўвайшло ва Ўкраіну пад расейскім сьцягам», — сказаў прэзыдэнт Украіны.

На працягу многіх дзён у франтавых зводках Бахмуцкі і Аўдзееўскі напрамкі называліся самымі гарачымі кропкамі ўсходняга фронту. Дзякуючы перакідцы войскаў з Херсона расейскім акупантам удалося крыху прасунуцца на Данбасе. Украіна таксама ўзмацнілася па кірунках. Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны заявіў аб плянах захопнікаў акружыць горад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG