Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі паабяцаў, што ніхто ня зможа абысьці санкцыі ЭЗ супраць Расеі празь яго краіну


Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч і кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч і кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен

«Мы адрэагавалі на выпадкі рээкспарту пэўных тавараў, і нашы дзяржаўныя органы затрымалі людзей з кампаніяў, залучаных да абыходу санкцыяў супраць Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч пасьля сустрэчы з эўракамісарам у пытаньнях пашырэньня Олівэрам Вархэі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Сэрбію, якая імкнецца ўступіць у ЭЗ, крытыкавалі палітыкі і дыпляматы Эўразьвязу за тое, што яна афіцыйна не ўвяла санкцыі супраць Расеі за ўварваньне ва Ўкраіну.

Сэрбія імпартуе ўвесь свой газ з Расеі, а кантрольны пакет акцыяў адзінай нафтавай кампаніі NIS належыць расейскім кампаніям «Газпромнефть» і «Газпром».

Расея — галоўны хаўрусьнік Сэрбіі ў непрыманьні незалежнасьці яе былой правінцыі Косава.

«Я вітаю пасланьне прэзыдэнта аб тым, што ён дапаможа нам ужываць санкцыі супраць Расеі, каб пакласьці канец гэтай вайне», — сказаў эўракамісар Вархэі.

  • Эўрапейская рада і Эўракамісія камісія выступілі з прапановай увесьці крымінальную адказнасьць за парушэньне абмежавальных мераў ЭЗ. Чакаецца, што адпаведнае абавязковае рашэньне прымуць за некалькі месяцаў, паведамляе DW.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG