Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША прыняў законапраект пра абарону аднаполых шлюбаў


Капітолій, сядзіба Кангрэсу ЗША
Капітолій, сядзіба Кангрэсу ЗША

Амэрыканскія сэнатары прынялі законапраект, які абараняе фэдэральнае прызнаньне аднаполых шлюбаў. Гэта было выклікана асьцярогамі, што Вярхоўны суд можа скасаваць рашэньне 2015 году, якое легалізавала аднаполыя шлюбы ўва ўсёй краіне.

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», прыняты законапраект патрабуе ад фэдэральнага ўраду прызнаваць шлюб, калі ён быў законным у пэўным штаце. Ён закліканы абараніць аднаполыя шлюбы ад магчымай забароны Вярхоўным судом. Аднак законапраект не перашкодзіць штатам забараняць аднаполыя шлюбы, калі Вярхоўны суд дазволіць ім гэта рабіць.

Законапраект дасьць «мільёнам аднаполых і міжрасавых аднаполых параў пэўнасьць і ўпэўненасьць у тым, што іх шлюбы сапраўдныя і будуць заставацца сапраўднымі ў будучыні», — заявіла перад прыняцьцем законапраекту сэнатарка-дэмакратка Тэмі Болдуін, адна з тых, хто адстойваў гэтую заканадаўчую ініцыятыву.

Аналягічны, але не ідэнтычны законапраект прыняла Палата прадстаўнікоў ЗША ў пачатку гэтага году пры падтрымцы 47 рэспубліканцаў і ўсіх дэмакратаў. Палаце прадстаўнікоў неабходна будзе ўхваліць вэрсію Сэнату, перш чым яна пойдзе на подпіс прэзыдэнту Джо Байдэну.

У чэрвені Вярхоўны суд скасаваў агульнанацыянальнае права на аборт, скасаваўшы прэцэдэнт 50-гадовай даўніны. Судзьдзя Вярхоўнага суду Кларэнс Томас неўзабаве пасьля гэтага напісаў, што суд павінен разгледзець магчымасьць скасаваць іншыя рашэньні, якія абараняюць індывідуальныя свабоды, у тым ліку пастанову 2015 году аб аднаполых шлюбах.

Паводле зьвестак Бюро перапісу насельніцтва, у ЗША жыве каля 568 000 аднаполых параў, якія знаходзяцца ў шлюбе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG