Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СБУ адрэагавалі на заведзеныя ў Беларусі справы супраць нібыта агентаў спэцслужбаў Украіны


Будынак СБУ ў Кіеве
Будынак СБУ ў Кіеве

У Службе бясьпекі Ўкраіны заявілі, што грамадзяне Ўкраіны, якія надалей застаюцца на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах расейска-украінскай вайны, знаходзяцца пад пагрозай правакацыяў.

«Таму Служба бясьпекі Ўкраіны папярэджвае ўкраінцаў аб небясьпецы наведваньня гэтай краіны», — адзначыў начальнік упраўленьня ўзаемадзеяньня з сродкамі масавай інфармацыі і грамадзкасьцю Арцём Дзехцярэнка ў адказе на афіцыйны запыт Свабоды.

Такім чынам СБУ пракамэнтавала заявы кіраўніцтва КДБ Беларусі аб затрыманьні «ўкраінскага шпіёна Паўла Купрыенкі», украінскім бізнэсоўца, і двух нібыта «завэрбаваных ім беларусаў Тараса Мачынскага і Дзьмітрыя Салавянчыка», а таксама аб затрыманьні «агента ўкраінскіх спэцслужбаў, тапографа найвышэйшай клясы, які меў доступ да дзяржаўных таямніц».

«Абарона правоў і інтарэсаў грамадзян нашай дзяржавы за межамі належыць да задачаў Міністэрства замежных справаў Украіны», — дадаў Арцём Дехцярэнка.

Сутнасьць абвінавачаньняў у агучаных КДБ справах у Службе бясьпекі не пракамэнтавалі.

21 кастрычніка ў эфіры «Беларусь-1» паведамілі аб затрыманьні грамадзяніна Украіны Паўла Купрыенкі (супраць яго завялі крымінальную справу ў сувязі з «агентурнай дзейнасьцю») і дваіх беларусаў — Тараса Мачынскага і Дзьмітрыя Салавянчыка (супраць іх распачалі крымінальныя справы аб «здрадзе дзяржаве»).

Паводле КДБ, затрыманыя нібыта зьбіралі і перадавалі зьвесткі аб разьмяшчэньні чыгуначных вузлоў і перамяшчэньні вайсковай тэхнікі. Павал Купрыенка — украінскі бізнэсовец, які шэсьць гадоў жыў у Беларусі. Паводле КДБ, супрацоўнікі ўкраінскіх спэцслужбаў нібыта прысвоілі Купрыенку апэратыўны псэўданім Снэйк.

28 кастрычніка таксама ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» КДБ заявіў аб спыненьні дзейнасьці «агента ўкраінскіх спэцслужбаў», грамадзяніна Беларусі, які працяглы час праслужыў ва ўзброеных сілах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG