У Маскве 14 лістапада паліцыя затрымала дваіх няштатных журналістаў расейскай службы Радыё Свабода. Юрыя Лебедзева і Лізавету Моўчан затрымалі пры выкананьні рэдакцыйнага заданьня на вуліцы, калі яны бралі камэнтары ў мінакоў.
Карэспандэнтаў даставілі ў пастарунак «Марьина Роща».
Да затрыманых выехаў адвакат. Паводле папярэдніх зьвестак, журналістаў затрымалі для праверкі асобы.
У апошнія месяцы ў Расеі паліцыя ня раз затрымлівала няштатных супрацоўнікаў Радыё Свабода, перашкаджаючы ім займацца журналісцкай дзейнасьцю.