Урачысты вечар прайшоў 10 лістапада ў нью-ёрскім тэатры LaMama, паведамляе тэлеграм-канал By_culture.
Беларускі Свабодны тэатр атрымаў ганаровы статус «за наватарскую глябальную мадэль актывізму, якая аб’ядноўвае мастацкія, геапалітычныя, экалягічныя і праваахоўныя інтарэсы, выкарыстоўваючы тэатар для стварэньня руху за дэмакратыю, правы чалавека і творчыя свабоды».
Кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін прадставіў на цырымоніі фрагмэнт сваёй новай п’есы «Generation Jeans. Part II» у тандэме зь вядомым амэрыканскім дыджэем і танцорам Kevin Aviance.