Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар замежных спраў Расеі Лаўроў: Захад імкнецца мілітарызаваць Паўднёва-Ўсходнюю Азію, каб стрымаць інтарэсы Расеі і Кітая


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Лаўроў узначаліць расейскую дэлегацыю на саміце G20 — першай такой сустрэчы з моманту ўварваньня Масквы ва Ўкраіну ў лютым.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Захад «мілітарызуе» Паўднёва-Ўсходнюю Азію ў спробе стрымаць расейскія і кітайскія інтарэсы, падрыхтаваўшы глебу для канфрантацыі паміж Расеяй і заходнімі лідэрамі на саміце G20 на Балі.

Раней Крэмль заявіў, што прэзыдэнт Уладзімір Пуцін «занадта заняты, каб прыняць удзел у ім», таму дэлегацыю ўзначаліў Лаўроў.

Выступаючы падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (АСЕАН) у Пнампені, Лаўроў папракнуў ЗША за іх дзеяньні ў рэгіёне, які і Расея, і Захад разглядаюць як патэнцыяльнае стратэгічнае геапалітычнае поле бітвы ў бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі, піша Reuters.

«ЗША і іх саюзьнікі па NATO спрабуюць асвоіць гэтую прастору», — сказаў Лаўроў журналістам.

Ён сказаў, што інда-ціхаакіянская стратэгія Джо Байдэна была спробай абыйсьці «інклюзіўныя структуры» для рэгіянальнага супрацоўніцтва і прадугледжвала «мілітарызацыю гэтага рэгіёну зь відавочным акцэнтам на стрымліваньні Кітая і стрымліваньні расейскіх інтарэсаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне».

Байдэн раней сказаў лідэрам Паўднёва-Усходняй Азіі, што Вашынгтон імкнецца пабудаваць «Інда-Ціхаакіянскі рэгіён, які будзе свабодным і адкрытым, стабільным і квітнеючым, устойлівым і бясьпечным», калі ён акрэсьліў усёабдымнае стратэгічнае партнэрства паміж Злучанымі Штатамі і рэгіёнам.

Ні Злучаныя Штаты, ні Расея не ўваходзяць у АСЕАН, групу з 10 краін Паўднёва-Ўсходняй Азіі, але некалькі сусьветных лідэраў прынялі ўдзел у перамовах перад самітам G20 на Балі на наступным тыдні. Расея імкнецца спрыяць значна больш шчыльным эканамічным і палітычным сувязям і сувязям у сфэры бясьпекі з Азіяй пасьля таго, як Захад увёў супраць Масквы беспрэцэдэнтныя санкцыі ў адказ на ўварваньне ва Ўкраіну.

Пуцін паказвае Расею і Кітай як лідэраў паўстаньня супраць постсавецкага глябальнага панаваньня ЗША і Захаду. Злучаныя Штаты лічаць Кітай і Расею дзьвюма галоўнымі сусьветнымі пагрозамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG