Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Палаты прадстаўнікоў двух амэрыканскіх штатаў пераабралі памерлых дэпутатаў


Выбары ў ЗША
Выбары ў ЗША

На выбарах у Палаты прадстаўнікоў двух амэрыканскіх штатаў — Пэнсільваніі і Тэнэсі — перамаглі мёртвыя кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі. Будуць абвешчаныя перавыбары, дату назавуць пазьней.

85-гадовы дэмакрат Энтані Дэлюка, які займаў крэсла ў Палаце прадстаўнікоў Пэнсільваніі 39 гадоў, памёр ад лімфомы ў пачатку кастрычніка. Да моманту яго сьмерці было ўжо позна ўносіць зьмены ў бюлетэнь. У выніку выбараў ён набраў амаль 86% галасоў, яго суперніца Зара Лівінгстан ад Партыі зялёных — больш за 14%.

«Хоць мы неймаверна засмучаныя стратай дэпутата Тоні Дэлюкі, мы ганарымся, што выбарнікі надалей дэманструюць свой давер да яго і да яго прыхільнасьці дэмакратычным каштоўнасьцям, пераабраўшы яго пасьмяротна», гаворыцца ў твіце Палаты прадстаўнікоў Пэнсільваніі.

Яшчэ адна кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі — 93-гадовая Барбара Купэр — выйграла выбары ў Палату прадстаўнікоў Тэнэсі, набраўшы больш за 73%. Яна памерла ў канцы кастрычніка, прабыўшы рэгіянальным дэпутатам 26 гадоў.

На выбарах гарадзкога пракурора Чула-Вісты ў штаце Каліфорнія таксама перамог мёртвы кандыдат — Сайман Сілва, раптоўна памерлы ад раку ў верасьні. Падаткаплатнікам Чула-Вісты давядзецца заплаціць да двух мільёнаў даляраў за перавыбары, адзначаюць мясцовыя выданьні.

Акрамя таго, мэр Мэлвілу 84-гадовая Вэлма Гэндрыкс, якая плянавала пераабрацца, загінула ў аўтакатастрофе ў сам дзень выбараў.

На прамежкавых выбарах у ЗША, якія адбыліся 8 лістапада, абіралі Палату прадстаўнікоў — усе 435 месцаў, і частку Сэнату — 35 месцаў з 100. Таксама ў шэрагу штатаў абіралі губэрнатараў, дэпутатаў рэгіянальных Палатаў прадстаўнікоў і на іншыя мясцовыя пасады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG