Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус, які паставіў «Маленькага прынца» ў Ля Скаля, стаў дырыгентам Нямецкай опэры на Рэйне


Віталь Алексяёнак
Віталь Алексяёнак

Вядомы ў Эўропе беларускі дырыгент Віталь Алексяёнак перайшоў на працу ў Дусэльдорф, стаўшы дырыгентам тамтэйшай Нямецкай опэры на Рэйне.

«Гэта тэатар (фактычна два — у Дусэльдорфе і Дуйсбургу) зь вялікай музычнай традыцыяй, вялізным калектывам і рэпэртуарам, які ўключае ня толькі асноўных італьянскіх кампазытараў, але і Вагнэра, Яначака і многіх іншых, аж да сусьветных прэм’ер… Тут у мяне будзе магчымасьць дырыгаваць многімі вялікімі тэатральнымі творамі, працуючы з двума аркестрамі, Дусэльдорфскім сымфанічным і Дуйсбурскім філярманічным», — напісаў Віталь Алексяёнак у Фэйсбуку.

Ужо ў гэтым сэзоне ён будзе дырыгаваць у Нямецкай опэры на Рэйне на такіх спэктаклях, як «Тоска», «Чароўная флейта», «Гензэль і Грэтэль».

Алексяёнак таксама паведаміў, што пачынае рэпэтыцыі з аркестрам тэатру Massimo Bellini ў Катаніі на Сыцыліі, каб адкрыць там новы сымфанічны сэзон музыкай францускага кампазытара Гектора Бэрліёза.

15 кастрычніка ў італьянскім тэатры Ля Скаля адбылася прэм’ера опэры «Маленькі прынц», якую паставіў Віталь Алексяёнак.

  • Ураджэнец Вялейкі Віталь Алексяёнак атрымаў адукацыю ў Санкт-Пецярбургскай кансэрваторыі. У сярэдзіне 2010-х ён паехаў вучыцца ў ваймарскую Вышэйшую школу музыкі і з тых часоў жыве і працуе ў Нямеччыне. У 2020 годзе ён прыехаў у Менск і ўдзельнічаў у пратэстах, выступаў на музычных акцыях разам з «Вольным хорам». Пасьля вяртаньня ў Нямеччыну напісаў кнігу «Белыя дні Менску. Нашыя мары пра свабодную Беларусь» — першую кнігу пра беларускія пратэсты, якая выйшла на нямецкай мове.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG