Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы вывезьлі з Херсонскага мастацкага музэю некалькі машын экспанатаў і тэхнікі


Украінскі сьцяг з надпісам Херсон і стылізаванай літарай «С» пад адзін з сымбаляў гораду — кавун
Украінскі сьцяг з надпісам Херсон і стылізаванай літарай «С» пад адзін з сымбаляў гораду — кавун

Пра марадэрства акупацыйных уладаў паведамілі былыя працаўнікі Херсонскага мастацкага музэю. У выкраданьні бралі ўдзел і людзі, якія працавалі ў музэі пры ўкраінскай уладзе, але сталі супрацоўнічаць з расейцамі.

Старонка музэю ў фэйсбуку, што засталася пад кантролем супрацоўнікаў, якія пасьпелі эвакуявацца, напісала аб вялікім акце марадэрства ва ўстанове. З 31 кастрычніка па 3 лістапада, згодна з іхнай інфармацыяй, акупацыйныя ўлады прывезьлі на месца 30-40 чалавек, якія загружалі экспанаты і арганізацыйную тэхніку ў машыны, каб вывезьці.

«Пра далікатнае стаўленьне да старадаўніх рарытэтаў гаворкі не вядзецца — для транспарціроўкі карціны не ўпакоўвалі адмысловым чынам, а загортвалі ў нейкую анучу.

1 лістапада пагрузілі і вывезьлі 3 грузавікі і школьны аўтобус у суправаджэньні людзей у цывільным з аўтаматамі, 2 лістапада — яшчэ 2 грузавікі, 3 лістапада парэшткі вывезьлі на аўтобусе без узброенай аховы. Калі скралі адну з найлепшых калекцый Украіны, вакол музэю стаялі блёкпосты. Спадзяёмся ў бліжэйшы час высьветліць, што менавіта нелегальна было вывезена за чатыры дні, але несумненна, самае каштоўнае (XVII-XIX стст.) вывезена першым».

Груз быў накіраваны ў Крым, але ня факт, што гэта апошні пункт прызначэньня, адзначылі супрацоўнікі Херсонскага мастацкага музэю.

Таксама яны паведамілі аб тым, што актыўнае спрыяньне акупантам у выкраданьні каштоўнасьцяў аказалі некаторыя супрацоўнікі музэю, якія працавалі ў ім і пры ўкраінскай уладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG