Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнае — бясьпека і армія. Прэм’ер-міністар Украіны абнародаваў парамэтры першага «ваеннага» бюджэту на 2023 год


Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль
Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла дзяржаўны бюджэт на 2023 год. Асноўны прыярытэт — забесьпячэньне патрэбаў арміі і бясьпекі краіны.

«Найпершы прыярытэт бюджэту-2023 — забесьпячэньне нашай перамогі, таму 43% усіх сродкаў накіроўваем на армію і бясьпеку. Гэта больш як адзін трыльён грыўняў (прыкладна 25 мільярдаў даляраў у эквіваленце. — РС). Велічэзная сума, якая дазволіць забясьпечыць неабходным нашых герояў на фронце», — паведаміў прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль у сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго, другім прыярытэтам будзе сацыяльнае забесьпячэньне.

«Пэнсіі, дапамога ўнутрана перамешчаным асобам, субсыдыі, мэдыцына і адукацыя. Сукупна гэта больш за 30% выдаткаў бюджэту», — удакладніў кіраўнік украінскага ўраду.

Дзяніс Шмыгаль дадаў, што ў межах бюджэту прадугледжваецца стварыць Фонд ліквідацыі наступстваў узброенай агрэсіі Расеі.

«Гэты рэсурс складзе 35 мільярдаў грыўняў (875 мільёнаў даляраў). На падтрыманьне бізнэсу праз фонд разьвіцьця прадпрымальніцтва накіроўваем 16 мільярдаў грыўняў (400 мільёнаў даляраў). Нягледзячы на вайну, урад не плянуе павялічваць падаткі. Пры гэтым скарачаем выдаткі на дзяржаўны апарат больш як на 10 мільярдаў грыўняў (250 мільёнаў даляраў)», — адзначыў прэм’ер-міністар Украіны.

Кіраўнік ураду Ўкраіны дадаў, што ўласныя даходы краіны складуць 1,3 трыльёна грыўняў (32,5 мільярда даляраў), а выдаткі — 2,6 трыльёна даляраў (65 мільярдаў даляраў). Дэфіцыт у 38 мільярдаў даляраў Украіна плянуе кампэнсаваць дзякуючы падтрымцы сваіх міжнародных партнэраў, у тым ліку Эўразьвязу, ЗША і Міжнароднага валютнага фонду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG