«У першую чаргу, праводзім абсталяваньне агнявых пазыцый і хованак для асабовага складу. Акрамя гэтага, нарошчваем фартыфікацыйнае абсталяваньне межаў абароны праз усталяваньне доўгатэрміновых агнявых збудаваньняў рознага тыпу. Таксама ўстанаўліваем выбуховыя і невыбуховыя інжынэрныя загароды перад пазыцыямі нашых войскаў», — адзначыў Паўлюк.
20 кастрычніка ў Генштабе УСУ заявілі, што пагроза аднаўленьня наступу расейскай арміі на паўночным фронце расьце, і дадалі, што напрамак наступу арміі РФ з поўначы на гэты раз можа быць зрушаны на захад беларуска-ўкраінскай мяжы, каб «перарэзаць асноўныя лягістычныя артэрыі паставак узбраеньня і вайсковай тэхнікі Ўкраіне ад краін-партнэраў».
27 кастрычніка ў Генэральным штабе УСУ дадалі, што назіраюць «сыстэмную падрыхтоўку да эскаляцыі» з боку Расеі і Беларусі.
У той жа час антыкрызісны дарадца кіраўніка Офіса прэзыдэнта Міхаіл Падаляк неаднаразова заяўляў, што далучэньне Беларусі да вайны ва Ўкраіне малаверагоднае (у прыватнасьці таму, што ў яе «няма рэзэрву і сіл»).